- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы скрыпача Іегуды Менухіна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: камерна-інструментальныя творы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фрагменты араторыі Ёзефа Гайдна «Поры года» ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 7:30 і 17:30 – «Духоўная спадчына»: расповед пра храмы і манастыры Талачына;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Міколы Пракаповіча ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: музыка Георгія Свірыдава;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: агляд штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», навіны літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы ірландскага музыканта, акцёра і грамадскага дзеяча Боба Гелдафа;
- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госць студыі – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга Максім Расоха;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Чацвёртая клавірная сюіта Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: прысвечана асобам спявачкі Ірыны Архіпавай і скрыпача Леаніда Когана;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты: Уладзімір Дамашэвіч;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана актуальным пастаноўкам Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: оперная музыка Джаакіна Расіні;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: санаты і сюіты Георга Муфата ў выкананні ансамбля «La Petite Bande», а таксама запісы рытм-энд-блюзавага спевака Айзека Хейза;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Дзесяць п'ес опуса дванаццатага Сяргея Пракоф'ева;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» расказвае пра Мікалая Мардвінава;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: канцэрт лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанай артысткі Аксаны Волкавай. Запіс зроблены ў кастрычніку 2021 года ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Ганада Чарказяна «Не жартачкі» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага спевака і піяніста Эндру Бэя 1965 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Год запісу 1980;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by