- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка брытанскай групы «Блэкмарс Найт»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Гордана Лайтфута;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Пітэра Сандберга;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Con Tempo»: творчасць беларускага кампазітара Рыгора Анчыкава;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: музычныя творы ў выкананні Джанэт Джэксан;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Джон Бары да фільма «Танцуючы з ваўкамі»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: песні Валянціны Сярых;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы Клода Дэбюсі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: санаты Іагана Себасцьяна Баха для флейты і клавесіна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Элвіна Джонса і яго ансамбля 1960-га года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: цыкл п’ес для фартэпіяна «Восеньскія мроі» Уладзіміра Рэбікава;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Сімфонія №1 «Гравюры Скарыны» Сяргея Бельцюкова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы швейцарскага квартэта «Parpai»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: Фантастычная сімфонія Гектора Берліёза.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.