З 1 па 8 лістапада культурнае жыццё Беларусі будзе сфакусавана на фестывалі «Лістапад»

18.10.2024

Сёлета Мінскі міжнародны кінафорум адзначае 30 год. Акрамя юбілейнай даты, галоўнай тэмай стане 100-годдзе беларускага кінематографа. Гледачоў чакае сем конкурсных праграм, куды ўвайшлі лепшыя фільмы з розных куткоў зямлі. Таксама пакажуць карціны, якія складаюць залаты фонд айчыннага кінематографа і кінафестывалю, што адпавядае яго слогану: «Кіно са знакам якасці». Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.

Фота - obzoor.by