31.10.2024
Слоган юбілейнага форуму «Кіно са знакам якасці». Фестываль заўсёды славіўся тым, што тут з’яўляліся не толькі прэм’ерныя фільмы, але і тыя, якія зарэкамендавалі сябе і атрымалі ўзнагароды на іншых кінафестывалях. Сюды трапляла сапраўды якаснае кіно. Па словах начальніка аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Ірыны Дрыга, сёлета праграмным дырэктарам і адборачнай камісіі давялося правесці вялікую працу, каб з больш чым 3 тысяч заявак вызначыць дастойныя.
Тон і тэмп «Лістапада», як і раней, будзе задаваць разумнае і палітычна вострае кіно, разлічанае на дарослае ўспрыманне рэальнасці. Аднак, у конкурсных паказах таксама знойдзецца месца эксперыментам – за іх у першую чаргу адкажа дзіцячы «Лістападзік». Адкрыецца «Лістапад 2024» беларуска расійскім прыгодніцкім фэнтэзі «Чорны замак» па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча. Дзе можна будзе паглядзець усе гэтыя фільмы, распавядзе Ірына Дрыга.