- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: інструментальныя кампазіцыі Сен Прэ, Вангеліса, Ханса Цымера, Кейка Мацуі і іншых;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Карла Марыі фон Вебера;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Уітні Х'юстан;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы скрыпача Барыса Харчанкі;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра перадвясельны абрад «Дзявочы вечар»;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: слухаем брытанскага аўтара песень і поп-выканаўцу Леа Сэйера;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»:музыка Джэймса Ньютана Ховарда да фільма «Мой дамашні дыназаўр»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы беларускай эстрады;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы кампазітара Атарына Рэспігі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана італьянскаму тэнару Марыа Ланца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спевака і піяніста Фрэдзі Коўла;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Праграма прысвечана памяці вучонага-славіста Івана Чароты;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Марыны Цхай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песенны цыкл «Снапочак» народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы венгерскага скрыпача Робі Лакаташа;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Аляксея Дударава «Пухнацік»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Шарля Валантэна Алькана ў выкананні піяніста Марка Вінера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.