09.12.2024
Акцыя ўпершыню не абмежавалася адным толькі горадам і даехала да Барані! Двухдзённую праграму дапоўнілі новыя праекты, у прыватнасці, Міністэрства абароны Рэсублікі Беларусь. Гэтым разам да свята далучыліся самыя маленькія госці, для якіх правялі квэст «Каманда першых». Спантанным рашэннем было арганізаваць народны флэшмоб: усе жадаючыя спелі «Кацюшу» ля мемарыяльнага комплексу «За нашу Савецкую Радзіму». Падрабязнасці аб іншых мерапрыемствах у рэпартажы Марыі Казловай.