Анонс перадач 22 снежня

У нядзелю 22 снежня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запіс канцэрта канадскай групы «Cowboy Junkies»;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: харавыя творы народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;

 

- у 7:30 – «Духоўнае слова»;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Генадзя Дзмітрыева ў выкананні артыста Алега Вінярскага;

 

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: запісы арганіста, клавесініста і дырыжора, галоўнага арганіста і капельмайстра Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску Уладзіміра Неўдаха;

 

- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госця ў студыі – маладая пісьменніца Паліна Дваранская;

 

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;

 

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага поп-гурта «Rubettes»;

 

- у 10:30 –праграма «Віртуозы» прысвечана асобе паэта, дэпутата, старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семенякі;

 

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: эцюды-карціны опуса 39-га Сяргея Рахманінава ў выкананні заслужанага артыста Расіі Віктара Буніна;

 

- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з цыкла «Літаратурны праспект» з фондаў Беларускага радыё, інсэніроўка рамана нямецкага пісьменніка Георга Эберса «Уарда». Запіс 1997 года;

 

- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Тарас Хадкевіч;

 

- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з салістам Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэатам міжнароднага конкурсу Аляксандрам Міхнюком;

 

- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: фартэпіянныя трыа Людвіга ван Бетховена, а таксама запісы соўл-спевака Джына Чандлера 1978 года;

 

- у 16:15 – «Гасцінец»: народныя песні, прысвечаныя Калядам;

 

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: сімфанічныя эскізы Клода Дэбюсі «Мора»;

 

- у 17.30 – «Святло душы»;

 

- у 18:10 – праграма  «Вечары на канапе» прысвечана жыццю і творчасці Эдзіт Піяф;

 

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка радыёверсіі оперы Яна Давіда Голанда «Агатка, або прыезд пана», зробленая 1990-ыя паводле сцэнарыя Людмілы Мітаковіч, а таксама музыка з балета Аляксандра Глазунова «Поры года» ў выкананні Акадэмічнага сімфанічнага аркестра Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі пад кіраўніцтвам дырыжора, народнага артыста СССР Генадзя Раждзественскага. Запіс 1977 года па трансляцыі з Вялікай залы Маскоўскай кансерваторыі;

 

- у 20:30 – «Рок-альбом»: альбом «Crackers» гурта Slade;

 

- у 21:00 –«Вячэрняя казка»;

 

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Чэта Бэйкера 1958 года;

 

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Плач перапёлкі». Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1983 года;

 

- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: праграма галандскага піяніста Марселя Уормса «Новая блюзавая музыка для фартэпіяна».

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.