У панядзелак 23 снежня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: джазавыя кампазіцыі брытанскага кларнетыста Акера Білка;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара Джуліяна Полеса;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Con Tempo»: творчасць беларускага кампазітара Рычарда Буцвілоўскага;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні казахскага эстраднага спевака Лакі Кесоглу;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»; музыка амерыканскага кампазітара Эксма да амерыканскага драматычнага тэлесерыяла «13 прычын чаму»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: часткі сюіты Ганны Кароткінай «Гальшаны»;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: Шэсць музычных момантаў і Сімфонія №5 Франца Шуберта;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: рамансы Пятра Чайкоўскага з рэпертуару народнага артыста СССР Сяргея Лемешава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай арганісткі Шырлі Скот і амерыканскага саксафаніста Эдзі Дэвіса 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Лікай Пташук. Госці праграмы – артысты Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы Барыс Цяцёркін і Ганна Мешчаракова;
- у 13:05 - спецпраект «Маладыя таленты Беларусі». Знаёмства з пераможцамі XIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: музыка італьянскага кампазітара і спевака эпохі барока Алесандра Страдэлы;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Барыса Райскага прагучыць музыка з балета Сяргея Картэса «Апошні інка»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы французскага ансамбля «Піксві» і мексіканскага музыканта, кампазітара і выканаўцы Хуана Пабла Вілы;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фартэпіянныя канцэрты Каміля Сен-Санса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.