27 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі замежнай эстрады;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Луіджы Бакерыні;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем гурт АВВА;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з каляднай пласцінкі Стывена Шарпа Нэльсана;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны аднаму з сімвалаў нашай краіны - Белавежскай пушчы;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць савецкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Лейся, песня»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Мікаэла Тарывердыева да фільма Эльдара Разанава «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: канцэрт з удзелам фальклорнага гурта «Калыханка» Міханавіцкага раённага Дома мастацтваў;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: запісы швейцарскага флейтыста Арэля Нікале;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Фартэпіянны канцэрт Франца Ксавера Вольфганга Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага басіста і віяланчэліста Рона Картэра 1973 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – заслужаны артыст Беларусі, баяніст Уладзіслаў Плігаўка;
- у 13:05 – спецпраект «Маладыя таленты Беларусі» знаёміць з пераможцамі XIII рэспубліканскага творчага радыёконкурса;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы групы Boney M;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні беларускіх кампазітараў ў выкананні акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт да 25-годдзя фартэпіяннага дуэта Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлі Котавай-Громавай і Валерыя Баравікова;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Георгія Свірыдава.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.