3 студзеня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Джудзі Гарланд;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: музыка з балета Андрэя Эшпая «Ангара»;

- у 06:10 – праект «Музычны світанак» сабраў песні савецкага часу, прысвечаныя зіме;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: калядныя запісы брытанскага тэнара Алфі Бо;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – у праекце «Галасы эпохі» пачуем галасы знакамітых савецкіх кампазітараў: Васіля Салаўёва-Сядога, Яна Фрэнкеля, Ціхана Хрэннікава;

- у 07:35 – праграма «Любімыя мелодыі» прысвечана творчасці Яўгена Осіна;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: гучыць музыка з фільмаў Эміра Кустурыцы;

- у 08:45 – «Радыёсерыял»: кніга Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;

- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: творы Роберта Шумана, Анатоля Лядава, Клода Дэбюсі, Іагана Себасцьяна Баха;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;

- у 11:30 – «У свеце музыкі»: «Рапсодыя на тэму Паганіні» Сяргея Рахманінава;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Полі Берген 1960 года;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – паэтэса, аўтар песень, выканаўца Таццяна Атрошчанка;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Валерыя Сюткіна;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: спявае акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя творы Эрыка Саці ў выкананні Паскаля Ражэ;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запіс Вялікага каляднага канцэрта акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, што адбыўся 25 снежня 2024 года ў канцэртнай зале «Верхні горад»;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Навагодняя гісторыя»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты з балетаў Пятра Чайкоўскага «Спячая прыгажуня » і «Шчаўкунок».

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.