- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальная музыка Георга Філіпа Тэлемана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем гурт «Roxette»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта RizzleDuq;
- у 07:20, 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны асобе Уладзіміра Мулявіна;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: спявае Валерый Лявонцьеў;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Аляксандра Зацэпіна да стужкі Леаніда Гайдая «Каўказская палонніца, альбо Новыя прыгоды Шурыка»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Аляксандра Літвіноўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: Канцэрт для скрыпкі з аркестрам Альбана Берга «Памяці анёла»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Сэмі Дэвіса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі 1965 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Віктара Вуячыча;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артысткаЛіка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;
- у 15:30 – праграма «Віртуозы»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы брытанскага ансамбля «Амадэус квартэт»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт Краснаярскага камернага аркестра, запіс зроблены у чэрвені 2024 года у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: працягваем слухаць араторыю «Стварэнне свету» Ёзефа Гайдна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.