- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іаганэса Брамса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Людмілы Гурчанка і Уладзіміра Трошына;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Лі Чжы Су;
- у 07:20, 13:15 –праект «Месца прыцягнення» запрашае ў падарожжа ў Кобрын;
- у 07:35 – гучаць «Любімыя мелодыі»: слухаем джазавую спявачку Вольгу Пірагс;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з опер у выкананні народнага артыста СССР Аркадзя Саўчанкі;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: джазавыя кампазіцыі Аляксандра Цфасмана і рамансы Эдзіт Піяф;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана творчасці Каміля Сэн-Санса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай і класічнай піяністкі, спявачкі і актрысы Хэйзел Скот 1955 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, член беларускага саюза мастакоў Вера Блінцова;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Канцэрт №1 для фартэпіяна з аркестрам соль мажор Марыса Равеля. Салістка – Марта Аргерых, дырыжор – Юрый Цемірканаў;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: музыка Аляксея Туранкова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: канцэрты для духавых інструментаў з аркестрам Карла Марыі фон Вэбера;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка старадаўніх еўрапейскіх кампазітараў у выкананні ансамбля «Concerto Copehagen» і «Брандэнбургскія канцэрты» Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні «Consort of London»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць нямецкага кампазітара і дырыжора Карлхайнца Штокхаўзена.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.