24.01.2025
Сёння на пляцоўцы аднаго з буйнейшых крытых рынкаў сталіцы прайшоў канцэрт «Разам працуем! Разам спяваем!». Раней праект рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі пабываў на вядучых прадпрыемствах усёй Беларусі, а на працягу гэтага тыдня вядомыя беларускія артысты радуюць працаўнікоў сталіцы. Перад публікай Камароўскага рынку выступілі Аляксандр Саладуха, Герман Цітоў, Аляксандр Варанішча, ансамбль народнай музыкі «Бяседа», гурты «БайСити» і DVOE. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.