27.01.2025
Экспазіцыя прымеркавана да 100-годдзя прысваення Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з партрэтамі Янкі Купалы, рэдкімі фотаздымкамі, скульптурамі і карцінамі вядомых беларускіх мастакоў. Расказала загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Марыя Барткова.
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская адзначыла, што выстава пачынае юбілейны год. Запланаваны ўрачыстыя імпрэзы і творчыя мерыпрыемствы.
Фота - zviazda.by