28.01.2025
Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі перад паказам спектакля Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха» адбудзецца адкрыццё выставы «Скарбы з вясковых куфраў». Экспазіцыю тэатр ладзіць сумесна з Музеем старажытнабеларускай культуры. Расказаў аб праекце загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Барыс Лазука.
Фота - sb.by