Пабачыла свет кніга Міхася Пазнякова «Паланэз»

29.01.2025

Cёння ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудзецца прэзентацыя кнігі заслужанага дзеяча культуры, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова «Паланэз». Яго філасофскія і патрыятычныя творы прасякнуты любоўю да малой Радзімы – Магілёўшчыны.
Кніга Міхася Пазнякова «Паланэз» выйшла на рускай мове ў перакладзе Анатоля Аўруціна. Намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах адзначыла, што ўзаемапераклады рускіх і беларускіх пісьменнікаў – важная старонка міжнароднай літаратурнай дзейнасці.