25 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка амерыканскага спевака і гітарыста Бо Дзідлі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: канцэрт Бені Гудмана ў Карнэгі-Холе;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: замежная кіна-музыка;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творы аўстралійскай піяністкі і кампазітара Ван-Ань Нгуен;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» едзем у Міёры;
- у 07:35 і 14:05 –  «Любімыя мелодыі»: творы Максіма Дунаеўскага;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з беларускіх кінафільмаў;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: танцавальныя п'есы іспанскага кампазітара Энрыке Гранадаса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана Масленіцы;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага спевака Віка Дэймана;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – старшыня секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Васіль Зянько;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала "Культура"»: п'есы з фартэпіяннага альбома Ісака Альбеніса «Іберыя» у выкананні піяністкі Алісіі дэ Лароча;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: музыка народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: арыі з опер Джузэпэ Вердзі ў выкананні Андрэа Бачэлі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфанічныя творы Фелікса Мендэльсона і Рыхарда Штрауса;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Поры года» Антоніа Вівальдзі ў апрацоўцы Марка Рыхтэра.

У праграме магчымы змены.