«Таксама, як і заўтра». Выстава Сяргея Балянка

26.02.2025

У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылася персанальная выстава графікі «Таксама, як і заўтра» вядомага беларускага мастака Сяргея Балянка. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 яго твораў. Афорты знанага  майстра – гэта не адлюстраванне канкрэтных прадметаў, а ўражанні, успаміны, эмоцыі, якія прынялі розныя формы ўвасаблення рэальнасці. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік установы Кацярына Далінская.

Фота - belta.by