Анонс перадач 28 лютага

У пятніцу 28 лютага заставайцеся з каналам «Культура»!

 

Мы прапануем:

 

 

 

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;

 

– у 02:00 – «Музыка ночы»: пачуеце сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

– у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні канадскай спявачкі Селін Дыён;

 

– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта Soundpower;

 

– у 07:20 – «Галасы эпохі»: размова пойдзе пра зорку савецкай эстрады, куміра 60-х гадоў Тамару Міянсараву;

 

– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: слухаем народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Мулявіна;

 

– у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыя Эдуарда Арцем’ева «Прысвячэнне Таркоўскаму»;

 

– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;

 

– у 09:00 – «Класіка раніцай»: п’есы рускага кампазітара Аляксандра Даргамыжскага;

 

– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

– у 11:30 – «У свеце музыкі»: прапануем паслухаць струнны квартэт Леаша Яначака «Інтымныя пісьмы»;

 

– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Дораці Дэндрыдж 1958 года;

 

– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» будзе прысвечана выставе «Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс», якая адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі;

 

– у 13.30 – перадача «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: прагучаць запісы народнага артыста Расіі Ігара Нікалаева.

 

– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;

 

– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні Максіма Алейнікава і Алега Елісеенкава;

 

– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

 

– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы кампазітара Сэмюэла Барбера;

 

– у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт «Вечар беларускіх прэм’ер» у выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Рыгора Шырмы;

 

– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

 

– у 23:00  – «Музычны вечар»: пачуеце галасы вядучых салістаў беларускай оперы канца XX стагоддзя.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.