У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «За мірнае неба!»

28.02.2025

Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі і прадставіць найбольш каштоўныя і знакавыя экспанаты перыяду Вялікай Айчыннай вайны з беларускіх архіваў, абласных і раённых музеяў, творчых саюзаў. Расказала вядучы метадыст аддзела галерэйна-выставачнай работы Дзіяна Кацюшына.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на выставах, прысвечаных Вялікай Перамозе, прадстаўляе выданні з уласных фондаў, даследаванні перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Адзначыла вядучы бібліятэкар сектара кніжных выстаў Святлана Зайко.

Фота - nlb.by