Анонс перадач 2 сакавіка

 

У нядзелю 2 сакавіка заставайцеся з намі!

Канал «Культура» прапануе:

у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;

у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Каміля Сен-Санса;

у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;

у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» гучаць вершы Рыгора Барадуліна ў выкананні артыста Алега Вінярскага;

у 8:15 – «Музыка на канале «“Культура”»: запісы Святочнага хору маскоўскага Данілава манастыра;

у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра мемарыяльны парк у Расонах;

у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;

у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: прагучаць запісы бразільскага эстраднага спевака і кампазітара Нэльсана Нэда;

у 10:30 – у праграме «Віртуозы» – размова з кіраўніком этна-культурнага аб’яднання «Папараць-кветка», кіраўніком аддзела беларускай лялькі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кандыдатам мастацтвазнаўства Таццянай Трушынай;

у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Першай сімфоніі Мікалая Рымскага-Корсакава;

у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Паслухаем другую частку інсцэніроўкі паводле рамана Мігеля дэ Сервантэса Сааведра «Дон Кіхот». Аўтар і рэжысёр радыёкампазіцыі – Алена Казленя, ролі выконваюць артысты сталічных тэатраў;

у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;

у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана творчым планам Вялікага тэатра Беларусі;

у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;

у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» пачуеце інструментальныя канцэрты Тамаза Альбіноні, а ў «Джазавых краявідах» – запісы сярэдзіны 70-х гадоў Раберты Флэк;

у 16:15 – праграма «Гасцінец»;

у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: прагучыць музыка Народнага артыста СССР Андрэя Эшпая;

у 18:10 – «Вечары на канапе»: працягнем музычны ўспамін пра Білі Холідэй;

у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: слухаем дзве дзеі оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Снягурачка» паводле казкі Аляксандра Астроўскага. Запіс з архіўных фондаў, зроблены на Усесаюзным радыё ў 1966 годзе;

у 20:30 – праект «Рок-альбом»: песні ісландскай каманды Kaleo 2016 года «А/В»;

у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Барні Кесэла 1956 года;

у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: пачуеце другую частку радыёспектакля «Знак Бяды» паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Выканаўцы – народныя артысты Беларусі Вольга Клебановіч і Аляксандр Ткачонак. Запіс 1987 года;

у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю італьянскага кампазітара Атарына Рэспігі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by