У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс».

03.03.2025

Творчасць Аляксандра Рубца прадстаўлена двума жанрамі: пейзажам і нацюрмортам. Усе творы напісаны за апошнія 12 гадоў актыўнай работы майстра ў тэхніцы алейнага жывапісу. «Магчыма, для кагосьці выстава стане штуршком да развіцця сваёй творчасці», – падзяліўся мастак.
У палотнах Аляксандра Рубца наўмысна ці несвядома пераплятаюцца рысы некалькіх культурных традыцый. «Выстава дэманструе прэзентацыю сілы беларускай і расійскай мастацкіх школ», – адзначыла генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава.