Анонс перадач 9 сакавіка

У нядзелю 9 сакавіка заставайцеся з намі!
Канал «Культура» прапануе:

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джаз-аркестра Глена Мілера;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы піяніста Анатоля Вядзернікава;
– у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Лізаветы Палеес у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;
– у 8:15 – «Музыка на канале “Культура”»: музыка жанчын-кампазітараў XIX стагоддзя;
– у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа аб партызанскім руху на Расоншчыне;
– у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага поп-гурта Spiral Starecase;
– у 10:30 – праграма «Віртуозы»;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: сімфанічныя вальсы Мікалая Ракава;
– у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць працяг літаратурнай кампазіцыі па творы Мігеля дэ Сервантэса Сааведры «Дон Кіхот»;
– у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
– у 12:30 –  праграма «Натхнёныя музыкай», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;
– у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» - мадрыгалы старадаўняга італьянскага кампазітара Клаўдзіа Мантэвэрдзі, а ў «Джазавых краявідах» - запісы «Модэрн Джаз Квартэта»;
– у 16:15 – праграма «Гасцінец»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: прагучаць інструментальныя творы Фернанда Сора і Антоніа Салера;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» вас чакаюць песні-танга ў запісах папулярных выканаўцаў 1930–40-х гадоў;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая дзея рамантычнай аперэты «Цыганскі барон» Іагана Штрауса. Прагучыць запіс, зроблены на Усесаюзным радыё ў 1969 годзе;
– у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку Ballads ад Эрыка Клэптана;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Трыццаць сланоў ці адзін камп’ютар»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Боба Доры 1956 года Devil May Care;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: прапануем заключную частку радыёпастаноўкі «На тое яно і каханне» паводле апавядання Валерыя Логінава. Выканаўцы – артысты Рускага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Запіс 1960 года;
– у 23:10 – у перадачы «Акадэмія гуку» ўзгадаем творчасць кампазітара Карлхайнца Штакхаўзена.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by