У панядзелак 17 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
– у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: слухаем музыку Джорджа Гершвіна;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: песні паэта Ігара Каханоўскага;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: прагучаць запісы кампазітара Ніала Бірна;
– у 07:20 і 13:15 – «Con Tempo»: разгледзім творчасць Уладзіміра Солтана;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: пачуеце песні ў выкананні Андрэя Місіна;
– у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: прыгадаем амерыканскую стужку «Асноўны інстынкт»;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: старонкі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: п’есы бразільскага кампазітара Эйтара Віла-Лобаса;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: прапануем фрагмент «Вялікага секстэта» рэ мажор Фелікса Мендэльсона;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: вашай увазе – запісы Слайда Хэмптана і яго ансамбля 1960 года;
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Размова пойдзе аб прэм’еры спектакля «Салон прыгажосці, ці пра што гавораць жанчыны» Камернага драматычнага тэатра;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: фартэпіянныя экспромты Франца Шуберта;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: прагучыць Сімфонія № 1 – «Гравюры Скарыны» – Сяргея Бельцюкова;
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: слухаем запісы квартэта Hagen з Зальцбурга;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: пачуеце французскі ансамбль «Піксі»;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: Другая і Чацвёртая сімфоніі Сяргея Танеева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.