17.03.2025
Сёння ўвечары па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца праект «Песнапенні Вялікага Посту. Час пакаяння». Расказала аб праграме вечара адзін з яе куратараў, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Вольга Янум.
Фота - philharmonic.by