- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Дона Самер;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы інструментальнага ансамбля «Кантабіле»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: музыка ансамбляў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творы аўстралійскага піяніста і кампазітара Бена Мэцьюза;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» наведаем Іўе;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Мэрылін Манро;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з опер у выкананні заслужанай артысткі Беларусі Марыі Гулегінай;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы беларускага гітарыста Дзяніса Асімовіча;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана творчасці Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: спявае Фрэнк Сінатра;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Праграма прысвечага рэспубліканскай акцыі «Лета – дзецям». Госця студыі – дырэктар Нацыянальнага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубронак» Таццяна Асмалоўская;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы знакамітага канадскага піяніста Глена Гульда;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: камерна-інструментальная музыка Генры Пёрсела;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія фіналу нацыянальнага адбору да XXXIV Міжнароднага музычнага конкурсу «Віцебск», які адбыўся 15 сакавіка ў Іванаве Брэсцкай вобласці – сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка кампазітара-песенніка Берта Бакарака.
У праграме магчымы змены.