19.03.2025
Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе творчая сустрэча з паэтам-песеннікам, дзіцячым пісьменнікам, празаікам, заслужаным дзеячам культуры нашай краіны, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій Уладзімірам Мазго. «Выхоўваць праз кнігу – важная справа», – лічыць Уладзімір Мінавіч.
Творчая сустрэча з Уладзімірам Мазго прымеркавана да Міжнароднага дня паэзіі і ладзіцца ў межах сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў «Літаратурны Алімп Беларусі». Адзначыла загадчык сектара кніжных выстаў установы Святлана Кажамяка.
Фота - nlb.by