21.03.2025
У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя» працуе выстава «Свет мастацтва ў свеце фарфору». На ёй прадстаўлены экспанаты з калекцыі Віктара Суворава – члена праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў. Ён больш за 40 гадоў збірае вырабы з фарфору, і на выставе можна ўбачыць толькі невялікую іх частку. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.