– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскай фолк-рок-групы «Blackmore’s Night»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мадэста Мусаргскага;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны пратаіерэя Дзмітрыя Хмеля;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: гучаць вершы Артура Вольскага ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: запісы вакальнай групы «Камерата»;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з новай праграмай ансамбля народнай музыкі "Бяседа";
– у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: спявае Валерый Сюткін;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – саліст Вялікага тэатра Беларусі, заслужаны артыст нашай краіны Алег Мельнікаў;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: у выкананні Дзяржаўнага квартэта імя Сяргея Танеева гучыць музыка Людвіга ван Бетховена;
– у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: раскажа пра балерыну Кацярыну Гельцэр;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечна Сусветнаму дню тэатра;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: узгадаем творчасць народнай артысткі СССР спявачкі Святланы Данілюк;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» - канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Concerto Copenhagen», у «Джазавых краявідах» спявае Пол Анка;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»;
– у 18:10 – «Вечары на канапе»: песні Булата Акуджавы ў выкананні Таццяны Даронінай, Андрэя Міронава, Леаніда Філатава, Ніны Ургант і іншых;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Джузэпэ Вердзі «Дон Карлас» паводле драмы Фрыдрыха Шылера. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1964 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Юрася Панчанкі «Страчанае сэрца» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: творчасць Луі Армстранга;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Двумужняя» паводле аднайменнага твора Міхаіла Шолахава. У спектаклі занятыя народныя артысты СССР Аляксандра Клімава, Глеб Глебаў, Расціслаў Янкоўскі,артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Запіс 1966 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены.