У панядзелак 24 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
– у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: запісы Фрэнка Сінатры;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем песні ў выкананні Жанны Бічэўскай, Юрыя Візбара і Аляксандра Дольскага;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы амерыканскага кампазітара Ніла Акры;
– у 07:20 і 13:15 – «Con Tempo»: разгледзім творчасць Усевалада Грыцкевіча;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: гераіня праграмы – актрыса і спявачка Ларыса Галубкіна;
– у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: прыгадаем амерыканскую стужку 1960 года «Выдатная сямёрка»;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: старонкі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» прагучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: прагучаць кампазіцыі Джоржа Гершвіна;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: варыяцыі на тэму Паганіні Іаганеса Брамса.
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бэна Вэбстэра і яго квартэта 1967 года;
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – магістр педагагічных навук, выкладчык цыклавой камісіі «агульнаадукацыйныя дысцыпліны» ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў Віталія Глаз;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы кларнетыста Леапольда Улаха;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: прагучаць песні і рамансы са спадчыны Мікалая Аладава, Самуіла Палонскага і Анатоля Багатырова;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Людвіга ван Бетховена і Іаганеса Брамса;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы шведскага ансамбля Nadara Gypsy Band;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка» для маленькіх;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: сімфанічная музыка Аляксандра Барадзіна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.