У галерэі «Арт-Фабрыка» прадставілі персанальную выставу мастака Барыса Сямілетава «Буйным планам»

24.03.2025

Выстава жывапісных твораў, прысвечаная магіі буйнога плана, адкрывае ўнікальныя абшары ўспрымання. Барыс Сямілетаў з дапамогай колеру і арыгінальнай кампазіцыі паказвае гледачу тое, што часта застаецца незаўважаным. Кожная карціна – гэта не проста выява, а акно ў нябачнае. Рэпартаж з вернісажу ад нашага карэспандэнта Элеаноры Коўшар.