Фестываль-конкурс сучаснага мастацтва «Першая ступень» праходзіць у сталіцы

25.03.2025

На гэтым тыдні, 27 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаць Міжнародны дзень тэатра. Ужо некалькі гадоў запар напярэдадні гэтага свята ў  Мінску праходзіць Адкрыты фестываль-конкурс сучаснага мастацтва «Першая ступень», прысвечаны тэатральнай творчасці. Сёлета Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» арганізуе яго трэці год. Удзельнічае больш за 10 калектываў, у афішы – каля 20 спектакляў. За падзеямі сочыць наш карэспандэнт Марыя Казлова.