3 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы амерыканскага спевака Джэймса Браўна «Out of Sight» і «Motherlode»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы беларускіх кампазітараў Уладзіміра Солтана, Сяргея Янковіча і Сяргея Бельцюкова;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы аркестра Глена Мілера;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка італьянскага кампазітара Андрэа Ванза;
- у 07:20, 13:15, – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе Адама Міцкевіча;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Іў Мантан;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: усімі любімыя мелодыі з мультфільма «Брэменскія музыканты»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Жоржа Сімянона «Бясхвостыя парсючкі» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творчасць Мікалая Метнера;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: Канцэрт для фагота з аркестрам Іагана Непамука Гумеля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: спявае Кэб Кэлаўэй;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Праграма прысвечана IV адкрытаму рэспубліканскаму конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы аркестра Віктара Сільвестра;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь прагучыць Трэцяя сімфонія Льва Абеліёвіча, дырыжор народны артыст Расіі Валерый Гергіеў;
- у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: скрыпічныя канцэрты Джузэпэ Тарціні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Джаакіна Расіні.
У праграме магчымы змены.