Тыдзень беларускай драматургіі праходзіць у Мінску

03.04.2025

«Рэтраспектыва» – праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Цэнтра беларускай драматургіі. Да 6 красавіка сталічных аматараў запрашаюць наведаць спектаклі па творах айчынных драматургаў і новыя сцэнічныя чытанні, а ў рамках адукацыйнай праграмы – лекцыі і майстар-класы. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.