5 красавіка ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: інструментальная музыка Рычарда Клайдэрмана, Поля Марыа, Мікаэла Тарывердыева і іншых;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Людвіга ван Бетховена;
–  у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: камерна-інструментальныя творы Іаганеса Брамса;
–  у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана святу Благавешчання;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Алеся Ставера гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
–  у 8:15 – праграма «Наша музыка» раскажа пра творчасць народнага артыста Беларусі Юрыя Семянякі;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з анонсам бліжэйшых канцэртаў, а таксама архіўнымі запісамі Беларускага радыё;
–  у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: запісы фінскай спявачкі Хелі Кейнанен;
–  у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госця праграмы – мастачка Наталля Каток;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: клавірныя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: прагучаць фрагменты ўспамінаў сучаснікаў пра оперную спявачку, народную артыстку СССР Тамару Мілашкіну і легендарную танцоўшчыцу Іду Рубінштэйн;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
–  у 12:30 – госцем праграмы «Натхнёныя музыкай» стаў галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі, заслужаны артыст Расіі Ігар Колб;
–  у 13:00 –у праграме «Музычная студыя» прагучаць фрагменты «Полацкага сшытка», а таксама ўрыўкі з Шостай сімфоніі Андрэя Мдывані «Полацкія пісьмёны»;
–  у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» - інструментальныя канцэрты старадаўняга італьянскага кампазітара Эварыста Фелічэ Даль Абакі ў выкананні ансамбля «Канчэрта Кёльн», у «Джазавых краявідах» – запісы амерыканскай групы «Earth, Wind & Fire»;
–  у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Фартэпіянны канцэрт Антона Арэнскага;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» – «enfant terrible» французскай эстрады Серж Генсбур;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Аляксандра Даргамыжскага «Русалка» паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў1983 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора Уладзіміра Федасеева;
–  у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксандра Вашчанкі «Сакавіцкія коцікі» ;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: запісы французскага джазавага скрыпача Стэфана Грапелі;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Таполі нашага юнацтва» паводле аднайменнага твора Івана Навуменкі. Аўтар пастаноўкі – Навум Цыпіс, рэжысёр –  заслужаны артыст РБ Ігар Лапцінскі, у ролях – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, заслужаныя артысты нашай краіны Наталля Качаткова, Аляксандр Кашпераў, Леанід Улашчанка, артысты  Маргарыта Громава, Галіна Фёдарава, Аляксандр Уладамірскі, Юрый Кухаронак, Юрый Авяр'янаў. Запіс 1983 года;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены