«Фрэнк Сінатра са струннымі. Лепшае» ў Белдзяржфілармоніі

10.04.2025

11 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт «Фрэнк Сінатра са струннымі. Лепшае». У праграме прымуць удзел вядомы кампазітар і выканаўца Дзмітрый Наскоў, джазавы квінтэт Арка Аўруцкага (Масква) і ансамбль салістаў «Класік-Авангард». Наведвальнікаў праекта чакаюць легендарныя хіты Фрэнка Сінатры, цікавыя гісторыі і факты з яго жыцця. Расказала аб канцэрце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор ансамбля салістаў «Класік-Авангард» Людміла Каліноўская.

Фота - philharmonic.by