Першы нацыянальны балет «Купалле» адбудзецца ў Музычным тэатры

11.04.2025

12 красавіка Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць прэм’еру першага нацыянальнага балета «Купалле» кампазітара Лізаветы Лобан. Гэта вяртанне да псіхалагічнай, прыроднай магіі і сімволікі, спроба аднавіць рытуал і яго галоўны сэнс, перадаць адносіны чалавека да свята ў некранутым выглядзе. Расказаў галоўны балетмайстар тэатра Сяргей  Мікель.

Фота - belta.by