14 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: спявае Ганна Герман;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы нямецкай поп-групы «Арабескі»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: альбом, прысвечаны японскаму кампазітару Руіці Сакамота;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны асобе і творчасці Юрыя Семянякі;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: слухаем Стынга;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўзгадаць мюзікл 2001 года «Мулен Руж»;
- у 08:45  і 18:45– «Радыёсерыял»: першыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Мікалая Мяскоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: фрагмент фартэпіяннага цыкла Мадэста Мусаргскага «Карцінкі з выставы»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага трубача і спевака Чэта Бейкера 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госці студыі – стваральнікі дакументальнага фільма «Обитель Святой Евфросинии» рэжысёр Уладзімір Луцкі і кінааператар Максім Куроўскі;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: запісы духавога аркестра «Віртуозы Мінска»;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Яна Давіда Голанда ў канцэртных запісах ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы камернага аркестра «Віртуозы Рыма»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскай групы «Canzoniere Greganico Salentino» і кубінскага джазавага піяніста Чуча Вальдэса;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна

У праграме магчымы змены