У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава «Пушкін. Вайна. Блакада»

15.04.2025

Праект, створаны як даніна памяці мастакам-блакаднікам, франтавікам-ленінградцам, прэзентуе Усерасійскі музей Аляксандра Пушкіна. Аснову планшэтнай выставы склалі партрэты паэта, ілюстрацыі да яго твораў, віды Ленінграда, іншых пушкінскіх мясцін. Гэта і творы прызнаных класікаў, і мастакоў, якія толькі пачыналі шлях у прафесіі. Аб’ядноўвае іх адно – яны жылі, змагаліся, паміралі ў блакадным горадзе, ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Расказаў прэзідэнт Усерасійскага музея Пушкіна Сяргей Някрасаў.
Традыцыя адзначаць дзень памяці Пушкіна, што ўзнікла ў 1925 годзе – 100 гадоў таму – не перарывалася і ў найцяжэйшыя блакадныя гады, бо асоба Пушкіна, яго творы – своеасаблівы камертон, які наладжвае душу на чысціню і годнасць ва ўсе часы. Адзначыла намеснік дырэктара па навукова-экспазіцыйнай рабоце Усерасійскага музея Пушкіна Ірына Шчапяткова.

Фота Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы