16.04.2025
Сёння ў Канцэртнай зале «Мінск» адбудзецца праграма «Анталогія сусветнага рока», якую прэзентуе гледачам заслужаны калектыў Музычная капэла «Санорус». У канцэрце прагучаць легендарныя кампазіцыі культавых выканаўцаў і груп. Расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Вячаслаў Ларын.