Культурна-асветніцкая акцыя «Бібліяноч-2025» пройдзе ў Беларусі сёння

25.04.2025

У гэты вечар бібліятэкі пашыраць фармат сваёй працы і прадставяць наведвальнікам незвычайныя культурныя праекты. Кожная падрыхтавала для сваіх гасцей незвычайную праграму, але асноўная тэма – 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Не выключэнне і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Сёння наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы з вядомымі мастакамі і артыстамі, канцэрты, кніжныя выставы. Тэма сёлетняй «Бібліяночы» – «Перамога. Памяць. Мір». З праграмай свята пазнаёміць загадчык аддзела культурна-масавай работы ўстановы Наталля Башкірава.
Сваю пляцоўку падчас акцыі прадставіць і сектар кніжных выстаў установы, адзначыла загадчык падраздзялення Святлана Кажамяка.

Фота - belta.by