27 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага альт-саксафаніста Дэвіда Сэнбарна;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фрагмент балета «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Зінаіды Дудзюк чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Геогра Фрыдрыха Гендэля;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа аб подзвігу юнага партызана Мікалая Гойшыка;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай групы «The Cars»;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы»: госця Алы Івановай – дацэнт кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вераніка Сахарава;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: сюіта «Мудрагелістая» Георга Філіпа Тэлемана;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі». Інсцэніраваныя старонкі твора Мікалая Ляскова «Дробязі жыцця». Аўтар і рэжысёр радыёкампазіцыі – Алёна Казленя, ролі выконваюць артысты сталічных тэатраў;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Анастасіяй Малевіч;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – аркестравыя сюіты Жана -Філіпа Рамо і Андрэ Кампра, «Джазавыя краявіды» прысвечаны запісам Уэйна Ньютана;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» вы пачуеце, як гучыць беларуская ліра;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар» прапануе канцэрты для духавых інструментаў Даменіка Чымарозы;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Мікалай Слічэнка;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка рамантычнай аперэты Імрэ Кальмана «Фіялка Манмартра». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1983 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку Марка Нопфлера «One Deep River» 2024 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Анатоля Зэкава «Як баброў у ваду загналі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы вакаліста Сэма Кука 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Ці правы Дон Кіхот» паводле твора Івана Навуменкі «Бульба». Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Тамара Абакумоўская, рэжысёр – Марына Троіцкая. У ролях – народныя артысты Беларусі Зінаіда Браварская, Віктар Лебедзеў, Аўгуст Мілаванаў, Павел Дубашынскі, заслужаныя артысты нашай краіны Уладзімір Рагаўцоў, Барыс Барысёнак, Рыма Маленчанка, Людміла Цімафеева, Уладзімір Говар-Бандарэнка, артысты: Ала Фурманава, Эма Зайцава, Ала Мацюкевіч, Ірына Андрэева. Запіс 1965 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка Ігара Стравінскага.

У праграме магчымы змены