23 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Ніна Роты;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Джорджа Гершвіна;
- у 06:10 –  у праграме «Музычны світанак» спявае Браян Адамс;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскай скрыпачкі і кампазітара Лауры Масота;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны піянерскаму руху ў СССР;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: музыка расійскага калектыву «Bel Suono»;
- у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк Эдуарда Арцем'ева да фільма Мікіты Міхалкова «Сібірскі цырульнік»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Атарына Рэспігі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: «Руская сюіта» Аляксандры Пахмутавай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага трубача Дональда Бёрда 1961 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – кіраўнік узорнага эстраднага аркестра Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Васіль Коназ;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы джазавага гітарыста Аляксея Кузняцова;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: зборнік Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: творы італьянскага кампазітара і гітарыста Фердынанда Карулі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» прапануе фрагменты канцэрта Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Дырыжор – Яўген Бушкоў. Запіс 2022 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: харавыя і інструментальныя творы Андрэя Мдывані.
У праграме магчымы змены