Заўтра адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025»

12.06.2025

Запланавана шмат яркіх творчых падзей, якія пакажуць багацце гісторыі і культурных традыцый нашай краіны. Расказала начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Беларусі Кацярына Усава.
На XXIV Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025» чакаюцца цікавыя адкрыцці, будзе дадзены старт новым праектам. Так, сёлета маштабна пройдзе конкурс юных выканаўцаў «Маладзічок», да фестывалю далучацца працоўныя калектывы, адбудзецца выстава-кірмаш ад вядучых беларускіх выдавецтваў. Адзначыла начальнік Галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька.