«Гарадзенскі сувенір» збірае майстроў

16.06.2025

Звыш ста работ майстроў народнай творчасці Прынямоння прадстаўлена на абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Гарадзенскі сувенір». Работы ў некалькіх намінацыях выраблены рукамі ўмельцаў з раённых цэнтраў рамёстваў, таленавітых майстроў – носьбітаў традыцыйнай культурнай спадчыны. Нацыянальныя арнаменты і сімвалы, родныя ўзоры і матывы, блізкія сэрцу вобразы і колеры ў таленавітых руках увасобіліся ў творах традыцыйнай культуры. «У рупліва выкананых сувенірах з выкарыстаннем адметных рэгіянальных тэхнік адлюстравана ўсё тое, што сёння асабліва важна берагчы, развіваць і прэзентаваць турыстам і гасцям», – адзначае начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Фота: grodnonews.by