- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага джазавага барабаншчыка Білі Кобэма і яго групы;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мікаля Метнера;
- у 06:10 – «Музычны світанак» парадуе кампазіцыямі брытанскага жаночага поп-гурта «Бананарама»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы піяністкі і кампазітара Юкі Нісімура;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» працягвае расповед пра творчасць Янкі Купалы;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Элвіс Прэслі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Клода Дэбюсі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спевака Віка Дэймана;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» прысвечана вынікам Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасная беларуская літаратура: праблемы, напрамкі, стылі», прысвечанай 90-годдзю паэта Васіля Зуёнка;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы духавога аркестра «Віртуозы Мінска»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: кніга Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – праект «Музыка беларускіх кампазітараў»: кантаты Анатоля Багатырова і Фёдара Пыталева на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: сакральныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія заключнага гала-канцэрта XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар», прысвечаны творчасці Роберта Шумана.
У праграме магчымы змены