26.06.2025
27 чэрвеня ў Мірскім замку вядучыя артысты і аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра прапануюць гледачам зрабіць падарожжа на фестываль ў Сан-Рэма. «У праграме прагучаць шлягеры зорак мінулых гадоў у сучасным прачытанні», – адзначыў галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Кавальчык.
Фота: musicaltheatre.by