- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: «Іспанская сімфонія» Эдуара Лало;
- у 06:10 – у праграме «Музычны світанак»: песні ў выкананні Іва Мантана;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Паскаля Шумахера;
- у 07:20 і 13:15 – герой праекта «Галасы эпохі» – скульптар Заір Азгур;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Ганна Герман;
- у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: песні з тэлефільма «31 июня», кампазітар Аляксандр Зацэпін;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: саната №8 Ёзефа Гайдна для флейты і фартэпіяна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Пэта Марціна 1967 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма размовы – свята «Смаргонскія баранкі»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы аркестра Поля Марыа;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: зборнік Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні Алега Елісеенкава – з рэпертуару заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: у выкананні французскага піяніста Мішэля Берофа прагучаць творы Марыса Равэля, Франца Шуберта, Ігара Стравінскага і Клода Дэбюсі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт «Іграем упершыню» Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў. Запіс зроблены ў маі гэтага года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Антоніа Вівальдзі.
У праграме магчымы змены