19 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы кампазітараў другой паловы XIX стагоддзя;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: рамансы і Скрыпічная саната Сяргея Танеева;
– у 06:10 – у праекце «Музыка на канале “Культура”» прагучаць фрагмент араторыі «Ілья» і ўверцюра «Гібрыды» Фелікса Мендэльсона;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» запрашае на экскурсію па святых месцах Беларусі з Наталляй Закрэўскай;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: пачуеце вершы Васіля Макарэвіча;
– у 8:15 – «Наша музыка» прапануе запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: запіс радыёперадачы «Размова з творцам», прысвечанай народнаму артысту СССР Віктару Роўду. Аўтар праграмы – Людміла Мітаковіч;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі ў выкананні амерыканскай спявачкі Вікі Кар;
– у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: размова пойдзе аб творчасці беларускай саксафаністкі-віртуоза Дар’і Бабко;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: слухаем «Венгерскія танцы» Іаганеса Брамса;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць гісторыі з кнігі «Шлях да мастацтва» спевака Сяргея Лемешава і фрагменты «Дзённіка» балерыны Галіны Уланавай;
– у 12:20 – праект «Кнігаабмен» раскажа аб творах, якія вяртаюць аптымізм;
– у 12:30 – у перадачы «Натхнёныя музыкай» гаворка пойдзе аб гастролях Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана ў Мінску;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: узгадаем беларускага фалькларыста, музыказнаўцу Лідзію Мухарынскую;
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – «Парыжскія сімфоніі» Ёзэфа Гайдна, а «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з соўл-групай Maze;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: пачуеце скрыпічныя п’есы Фрыца Крэйслера;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» – запісы спявачкі Людмілы Зыкінай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: завітаем на «Вечар аперэты», які ладзіўся ў Маскве ў студзені 1988 года;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксандра Купрына «Капрыз» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бэні Гудмана і яго аркестра 1954 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Каварства і каханне» паводле п’есы Фрыдрыха Шылера. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1953 года. Таксама ў праграме вас чакае музыка Антаніна Дворжака ў выкананні Philharmonia Slavonica;
 у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by