20 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы рамантычных мелодый з праекта «Саксафон месяцавага святла»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: санаты «Месяцавая», «Апасіяната» і Пяты фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена;
– у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком»  – паэзія Васіля Макарэвіча;
– у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: Першая і Другая сюіты з музыкі да оперы Жоржа Бізэ «Кармэн»;
– у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, перанясе ў Крычаў;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы англійскага гурта Kincade;
– у 10:30 – «Віртуозы»: герой праграмы – мастак, мастацтвазнаўца, член Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза мастакоў, Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі «Жывапіс, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» Дзяніс Барсукоў;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Канцэрт для фартэпіяна, духавых, літаўраў і кантрабасаў Ігара Стравінскага;
– у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», запіс 2004 года;
– у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
– у 12:30 – перадача «Натхнёныя музыкай», прысвечаная апошнім пастаноўкам 54-га сезона ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры – аперэце Імрэ Кальмана «Марыца» і мюзіклу Кіма Брэйтбурга «Блакітная камея»;
– у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе паслухаць фартэпіянныя трыа Людвіга ван Бетховена, у «Джазавых краявідах» чакайце запісы Джына Чандлера 1978 года;
– у 16:15 – у праграме «Гасцінец» – беларускія народныя песні ў выкананні фальклорнага ансамбля «Крыніцы»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: прагучыць Чацвёртая сімфонія Караля Шыманоўскага;
– у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» ўзгадаем папулярны ў 1970-х – пачатку 1980-х гадоў вакальна-інструментальны ансамбль «Самацветы»;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другое аддзяленне «Вечара аперэты», які ладзіўся ў Маскве ў студзені 1988 года;
– у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем брытанска-амерыканскую рок-групу Foreigner;
– у 21:00 – юныя слухачы пачуюць «Вячэрнюю казку»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: музыка ў выкананні амерыканскага джазавага арганіста Джэка Макдафа;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Каварства і каханне» паводле п’есы Фрыдрыха Шылера. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1953 года. Таксама ў праграме пачуеце Другі фартэпіянны канцэрт Мікалая Метнера ў выкананні акадэмічнага сімфанічнага аркестра Новасібірскай дзяржаўнай філармоніі;
– у 23:10 – у праграме «Акадэмія гуку» – знаёмства з творчым жыццём Бенджаміна Брытэна.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by